Раённая «Аршанская газета» апублікавала фотарэпартаж «Осеннее очарование в Зубревичах». На здымках — дзеці, коцікі і восеньскія краявіды. Аднак сярод іх апынулася і фатаграфія занядбанага будынка канторы мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Зубрэвічы-Агра».
Чытайце таксама: «Як у зоне адчужэння»: закінутая гасцініца ў Оршы прымусіла беларусаў задумацца пра стан краіны
На гэта звярнула ўвагу «Віцебская вясна».
На сцяне канторы вісіць плакат «Я люблю Зубревичи!», але сам будынак выглядае абшарпаным. У кадр таксама трапілі закінутыя дамы. Восеньскія колеры не хаваюць стану нерухомасці, якая засталася без належнага догляду.

Зубрэвічы вядомыя як радзіма беларускага пісьменніка Янкі Сіпакова. Ён нарадзіўся тут у 1936 годзе. Каля мясцовай школы ў памяць пра літаратара ўсталявалі вялікі камень з мемарыяльнай шыльдай. У фотарэпартаж раённай газеты гэты памятны знак не трапіў.
У Оршы закінуты прафілакторый прадалі з аўкцыёну
Праблема пустуючых будынкаў ёсць і ў самой Оршы. На вуліцы Задняпроўскай некалькі гадоў пуставаў былы прафілакторый Аршанскага льнокамбіната. У маі 2026 комплекс выставілі на аўкцыён з пачатковай цаной каля 944 тысяч рублёў.

Будынак пабудавалі ў 1983 годзе. Шасціпавярховы комплекс плошчай амаль 5000 квадратных метраў быў разлічаны больш чым на сто нумароў. Першапачаткова тут аздараўляліся работнікі льнокамбіната. У 2008 годзе прафілакторый перапрафілявалі ў філіял гасцініцы «Орша». У будынку таксама працаваў начны клуб.
Пазней гасцініцу закрылі, а комплекс застаўся без выкарыстання. У выніку будынак, які раней прымаў адпачывальнікаў, некалькі гадоў пуставаў.
У ліпені 2026 года прафілакторый прадалі з аўкцыёну. Новым уладальнікам стала беларуская кампанія, якая займаецца міжнароднымі грузаперавозкамі. Паводле паведамлення пра вынікі таргоў, комплекс плошчай амаль 5000 квадратных метраў быў прададзены за 484 146,99 рубля.
Пра тое, што новы ўладальнік плануе зрабіць з будынкам, публічна не паведамлялася.
Чытайце таксама: У Оршы не пачалі рэканструкцыю дзіцячага парку: грошы пайшлі на флагшток і плошчу з дзяржсімваламі
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: