Беларусы працягваюць масава скардзіцца на працу грамадскага транспарту ў розных гарадах краіны. Нягледзячы на электронныя табло, расклады і абяцанні перавозчыкаў, штодзённыя паездкі для многіх застаюцца крыніцай стрэсу і раздражнення.
Чытайце таксама: Абласныя цэнтры адстаюць ад Мінска: у Магілёве абяцаюць аплату карткай у транспарце толькі да 2029 года
Пасажыры адзначаюць адразу некалькі хранічных праблемаў: аўтобусы і тралейбусы рэгулярна спазняюцца або, наадварот, прыязджаюць раней за пазначаны час, транспарт перапоўнены настолькі, што ў салон фізічна немагчыма зайсці, а стан саміх машын часам вымушае чакаць лепшага.

Да гэтых скаргаў усё часцей далучаецца моладзь — прадстаўнікі пакалення Z. Замест звыклых зваротаў у кіраўніцтва аўтобусных паркаў або каментароў у чатах яны выбралі больш аргыінальны спосаб вырашэння праблемы — стварэнне так званых «хейтэрскіх акаўнтаў» у TikTok.
У кароткіх роліках зумеры адкрыта, з іроніяй і нецэнзурнай лексікай дзеляцца сваім абурэннем, здымаючы канкрэтныя аўтобусы, якія іх не задавальняюць. Такія відэа хутка набіраюць тысячы праглядаў і сотні каментароў, а самі акаўнты становяцца своеасаблівымі летапісамі транспартных праблем. У беларускім сегменце TikTok ужо з’явіліся хейтэрскія акаўнты, прысвечаныя аўтобусам Гродна і Мазыра. Пад шквал крытыкі таксама трапіў грамадскі транспарт Гомеля і Віцебска.
Чытайце таксама: «Вы что, издеваетесь?»: Жительница Рогачёва показала скользкий автобус
«Трупавозкі» і зламаныя расклады ў Гродна
Жыхары Гродна асабліва часта згадваюць аўтобусы № 16, 13, 20 і 1. Асноўная прэтэнзія — занадта павольны рух, ігнараванне раскладу і, па словах пасажыраў, абсалютная непрадказальнасць прыездаў.
- «Малайчына, 13 мудацкая калясница. Каціся, б**ць, каціся. На якую халеру нам патрэбныя гэтыя прыпынкі? Прапускай, *ука, прапускай! П**уй на ўсіх! Да халеры на расклад!», — выказваецца гарадзенец пра аўтобус №13.
@hater16grodno ну классно че сказать #rge #автобус #13автобус #Гродно #13ыйМудак ♬ sonido original — 🌗MrCorme🌓
Падобныя водгукі ёсць і пра аўтобус № 16:
- «Ну вось е**нат калія! Гэты цуд паехаў пантавацца сваёй тушай, сваечасова прыехаў да людзей. Паляцеў як г**но ва ўнітаз, моцна разагнаўся на сёння, жасцяная г**ністая банка!».
@hater16grodno удивил сегодня #хейт #автобус #16говно #fup ♬ оригинальный звук — Akvapp - «А вось наш любімы мудацкі 16 аўтобус! Глядзіце, якая няспешная б**дзь, ванільная хада, прам медытатыўна сёння едзе. Магчыма, транспартная нірвана яму прыпекла ў дупу».
@hater16grodno сегодня приехал на минуту раньше, опять #маз #автобус #хейт #16говно #fup ♬ оригинальный звук — RadilProd.
Асобна згадваецца і аўтобус № 1. Тут пасажыры абураныя не толькі павольным рухам, але і паводзінамі кіроўцы:
- «22 верасня кіроўца гэтай зла***чай трупавозкі вырашыў кінуць пасажыраў, што ламаюць ногі, на прыпынку, каб паспець зайсці ў піўнуху і захапіць шаўрму з соўсам барбэкю».
@1avtobusgrodno #автобусы #гродно ♬ Подлая Еврейская Музыка (Kirby Air Ride: Item Bounce) — Dobranotch
Не абмінулі крытыкай і гродзенскія тралейбусы. Асабліва дасталося маршрутам № 6 і № 9. «Шасцёрку» абвінавачваюць у тым, што яна проста не прыязджае:
- «**аная трупавозка не пажадала прыехаць два разы запар і пакінула змерзлыя трупы а 8 раніцы гніць на прыпынку».
@6trolleybusgovno Я ее ненавижу #гродно #троллейбус #6троллейбус #автобус #рекомендации ♬ diddy heil epstein — vexy
«Дзявятку» нечакана пахвалілі — але з яўнай іроніяй:
- «Цудоўная карэта пад нумарам 9 сёння прыехала роўна хвіліна ў хвіліну. Нізкі паклон і апладысменты кіроўцу!».

Чытайце таксама: «Каток за 95 капеек»: Беларусы скардзяцца на слізкую падлогу ў грамадскім транспарце
Мазыр: старыя аўтобусы, што едуць «як мапа ляжа»
У Мазыры галоўнымі антыгероямі TikTok сталі аўтобусы № 19 і № 23. Пасажыры скардзяцца на пастаянныя спазненні, стан салонаў і паводзіны персаналу.
Пра 19 маршрут кажуць каротка:
- «Горшы аўтобус горада! 19 трунавозка зноў спазнілася на 4 хвіліны. Нічога новага».
@19avtik #Мозырь #автобус #транспорт #гробовозка #рекомендации ♬ оригинальный звук — РПЛ
А вось да 23 аўтобуса прэтэнзій значна больш:
«Гэтая трунавозка прыязджае як мапа ляжа. Сёння ён мусіў быць на прыпынку ў 7:28, а ён не прыехаў… Аўтобус стары, усё запоўнена надпісамі, на некаторых дзверы не зачыняюцца, бываюць моманты, калі ён едзе з адчыненымі дзвярыма».
Чытайце таксама: «Да вы издеваетесь». Власти спросили у брестчан, нужно ли возвращать автобус №50 «Цветотрон — Адамковская»
У Гомелі аўтобус «вучыцца на памылках», а ў Віцебску «крадзе пасажыраў з іншага»
У Гомелі пасажыры звярнулі ўвагу на аўтобус № 18. Асноўная праблема маршрута — пастаянныя спазненні. А калі транспарт раптам прыязджае раней, гэта ўспрымаецца як падзея сусветнага маштабу:
- «Нават 18 аўтобус вучыцца на сваіх памылках. Спазніўся ўсяго на тры хвіліны. А ты сядзіш на канапе!».
@anti.18bus 🦄🦄💩💩💩 #18автобус #автобус #гомель ♬ ПАНЦУШОТ — ПАНЦУШОТ
У Віцебску жартуюць з-за канкурэнцыі маршрутаў. Аўтобус № 14, па словах аўтараў ролікаў, рэгулярна «адбірае» пасажыраў у № 23:
- «14 аўтобус прыехаў раней і забраў пасажыраў 23. Зараз будуць жорсткія разборкі».
@boorrrrrrr8 14 офигел☠️☠️☠️ #fyp #рекомендации #рек #автобус #14автобус ♬ Воу это страшная фотка — o.0
Фан-акаўнты беларускага транспарта
Дзеля справядлівасці варта адзначыць: у Беларусі існуюць і фан-акаўнты грамадскага транспарту. Напрыклад, у Гродне пасажыры хвалілі тралейбус № 23 і іншыя маршруты, якія, па іх словах, «ніколі не спазняюцца». Аднак такія відэа збіраюць значна менш праглядаў і рэакцый.
@23tralikgrodno 23 тралик❤ #grodno #23grodno #троллейбус23гродно #гродно23тралик #траликгродно ♬ оригинальный звук — фанат 23 троллейбуса
Хейт на транспарт апынуўся значна больш запатрабаванымі ў TikTok, і менавіта ён стаў своеасаблівым трэндам для зумераў у TikTok.
Чытайце таксама: «Снег у салоне»: жыхары Мазыра скардзяцца на дзіркі ў грамадскім транспарце
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: