Улица Промысловая в Молодечно

«Толькі грэйдар праязджаў». Камунальнікі падманулі жыхароў Маладзечна з рамонтам вуліцы

05.06.2026 11:12 Вуліца Прамысловая ў Маладзечне. Источник фото

Жыхары вуліцы Прамысловай атрымалі абяцанне, што ў тэрмін да 22 верасня 2025 года будзе праведзена прафіляванне дарожнага палатна.
Читайте BGmedia в:

Жыхары вуліцы Прамысловай у Маладзечне пагрукаліся ў рэдакцыю kraj.by з просьбай звярнуць увагу на стан каля 200 метраў дарогі, якія, паводле іх слоў, застаюцца без нармальнага пакрыцця ўжо працяглы час. Жанчыны распавялі, што ўчастак пачынаецца адразу за асфальтаванай часткай, укладзенай у мінулым годзе, і заканчваецца каля мясцовай крамы.

Чытайце таксама: Дарога ў Маладзечна пасля скаргі ў TikTok — ямы засыпалі бітай цэглай

Рашэнне праблемы зноў адкладаецца мінімум да наступнага дарожнага сезону

Паводле слоў мясцовых жыхарак, праблему яны падымалі і раней. Ім абяцалі, што дарогу ўключаць у план працы: «Пісалі ў службу заказчыка ліст. У адказ атрымалі абяцанне, што ў тэрмін да 22 верасня 2025 года будзе праведзена прафіляванне дарожнага палатна вуліцы з даданнем новага матэрыялу. Але з таго часу нічога не падсыпалі, толькі грэйдар праязджаў».

Обещание чиновников по улице Промысловой
Абяцанне чыноўнікаў па вуліцы Прамысловай

Жанчыны вымушаныя самастойна падкладаць камяні ўздоўж узбочын, каб машыны не з’язджалі на газоны ў дажджлівае надвор’е. У сухое надвор’е, паводле іх слоў, аўтамабілі па гэтым участку рухаюцца вельмі павольна праз ямы і няроўнасці.

На зварот жыхароў рэдакцыя накіравала запыт у профільныя службы. У «Службе заказчыка жыллёва-камунальных паслуг Маладзечанскага раёна» паведамілі, што працы на ўчастку сапраўды запланаваныя. Паводле інфармацыі спецыялістаў, у бліжэйшы час тут правядуць грэйдаванне дарогі, а больш капітальныя захады — уключэнне ўчастка ў план асфальтавання — разглядаюцца на наступны год.

Рекламный баннер BGlobal VPN со скидкой 35% на подключение VPN с 1 по 7 июня.
BGlobal VPN со скидкой 35% на подключение VPN с 1 по 7 июня

Такім чынам, праблему прызнаюць, але паўнавартаснае рашэнне, па сутнасці, зноў адкладаецца мінімум да наступнага дарожнага сезону. Гэта калі стрымаюць абяцанне.

Улица Промысловая в Молодечно
Вуліца Прамысловая ў Маладзечне

Чытайце таксама: У Маладзечне чыноўніца вырашыла перасяліць пенсіянераў з звыклых месцаў вулічнага гандлю і прыгразіла штрафамі

На мінулым тыдні гаворка ішла пра вуліцу Уладзіслава Галубка ў Маладзечна

З падобнай сітуацыяй жыхары Маладзечна ўжо звярталіся ў СМІ на мінулым тыдні — тады гаворка ішла пра вуліцу Уладзіслава Галубка ў мікрараёне Залінейны. Людзі таксама скардзіліся на ямы, рэдкае грэйдаванне і часовыя падсыпкі, якія хутка размывае дажджом.

Той тэкст kraj.by распаўсюдзіў праз сацсеткі, яго чакана каментавалі мясцовыя жыхары. Яны адрэагавалі эмацыйна, абмяркоўваючы якасць дарог у розных раёнах горада:

  • «Ваша падсыпаць і грэйдар — гэта ўсё да першага дажджу, а потым усё як і раней».
  • «На Лясных дарогі жахлівыя. 2 і 3 завулкі Якуба Коласа нават горш за Галубка. Там яма на яме».
  • «Любая вуліца мікрараёна Лясныя выглядае горш! Дзе нашы падаткі?»
  • «У нас у два разы горш, і ніхто нават лішні раз не грэйдуе. Падсыпку прашу ўжо 2 гады».
  • «А дзе нармальныя праезды ў Маладзечне? Там, дзе няма асфальту».
Улица Промысловая в Молодечно
Вуліца Прамысловая ў Маладзечне

У новым выпадку відэа з вуліцай Прамысловай у сацсетках рэдакцыі ужо не публікавалася. Адпаведна, і каментароў да яго не з’явілася.

Гледзячы па ўсім, там вырашылі не правакаваць традыцыйны «дарожны флэшмоб» з паведамленняў пра ўсе астатнія праблемныя вуліцы горада — рэакцыя жыхароў Маладзечна на падобныя тэмы ўжо стала дастаткова прадказальнай, каб абыходзіцца без дадатковых паўтораў.

Чытайце таксама: У пітным фантане ў Маладзечне няма вады праз дрэнную сітуацыю з гепатытам А

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: