У аграгарадку Копцеўка Гарадзенскага раёна мясцовае возера стала тэрыторыяй, дзе заўважна гаспадараць бабры. Жывёлы падгрызаюць прыбярэжныя дрэвы, руйнуюць берагавую лінію і перыядычна выходзяць на падворкі жыхароў. З пачатку года ў прыбярэжнай зоне ўжо прыйшлося спілаваць сем дрэў, паведамілі ў сельвыканкаме.
Чытайце таксама: «Отчетливы слышны звуки чавканья и дикого ржача». Брестчанин показал на видео, как его троллят «невидимые» бобры
Менавіта жыхары дамоў каля возера сутыкаюцца з наступствамі актыўнасці баброў
Старшыня Копцеўскага сельвыканкама Таццяна Лоска распавяла, што праблема з’явілася адносна нядаўна: «Дадзеная праблема з’явілася каля двух гадоў таму. Да гэтага баброў на возеры не было. Грамадзяне сталі звяртацца ў сельсавет, бо такое суседства прычыняе нямала клопатаў. Жывёлы падгрызаюць дрэвы, чарот, а галіны і сухая расліннасць засмечваюць дамбу».
Менавіта жыхары дамоў каля возера сутыкаюцца з наступствамі актыўнасці жывёл. Павел Крывянкоў жыве тут пяць гадоў і адзначае, што бераг за гэты час заўважна змяніўся: «Тут вакол раслі дрэвы, а зараз, бачыце, толькі пні засталіся. Бераг таксама бабры парылі, вось ён і абсыпаецца».

Паводле слоў мужчыны, жывёл ён неаднаразова фіксаваў на камерах назірання, у тым ліку ўначы. У адным з выпадкаў бабёр нават выходзіў на ўчастак. Каб пазбегнуць далейшых візітаў, гаспадар плануе паставіць плот.

Суседка Паўла, пенсіянерка Ірына Макарэвіч, адзначае, што асабіста з выхадамі жывёл на ўчастак не сутыкалася, але праблема ёсць і ў яе: «Узровень вады нароўні з участкам, таму, калі дамба засмеціцца, вада падымецца. Добра што з суседзямі мне пашанцавала, дапамагаюць чысціць. Калісьці даўно бабры ў нас вадзіліся, але на іншым возеры. А такога цуда ніколі не было. Зараз ужо маленькія бабраняты плаваюць, рыбакі казалі, што бачылі іх».

Чытайце таксама: «Работают лучше любого ПМК»: брестчане с юмором отреагировали на «стройку» бобров вдоль реки Мухавец
Без дазволу Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя дзейнічаць нельга
Мясцовыя жыхары лічаць, што сітуацыю трэба рэгуляваць, інакш дрэў на беразе можа не застацца. Да абмеркавання падключыўся стараста вёскі Бычкі Мікалай Кажэцкі: «Жывёлы самі вырашаюць, дзе ім жыць. Пакуль не захочуць пакінуць вадаём, нічога з імі не зробіш».
Аднак у сельвыканкаме падкрэсліваюць, што без працэдурнага рашэння праблему не ўрэгуляваць. Таццяна Лоска звярнулася ў профільныя арганізацыі. У БООР патлумачылі, што без дазволу Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя дзейнічаць нельга.

Намеснік старшыні БООР Марк Баранскі адзначыў: «Мы ў курсе праблемы ў Копцеўцы. Ёсць два шляхі рашэння: адлоў і перасяленне або здабыча бабра. Паколькі вадаём знаходзіцца ў населеным пункце, мы не маем права на такія дзеянні. Каб атрымаць адпаведны дазвол, раённы тэрытарыяльны орган павінен звярнуцца ў Міністэрства природных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Толькі пасля гэтага мы прымем меры».
Прадстаўнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гарадзенскага райвыканкама паведаміў, што чыноўнікі займаюцца гэтым пытаннем: «У бліжэйшы час мы ў складзе камісіі выедзем на месца, абследуем берагі, вадаём, пасля чаго аператыўна складзем заяўку ў Міністэрства на бяззбройны адлоў жывёл. Як толькі яна будзе ўхвалена, звяжамся са спецыялістамі БООР для вырашэння пытання».
Паводле даных чыноўніка, аналагічны алгарытм ужо прымянялі раней — у прыватнасці, пры рэгуляванні колькасці бабра на Аўгустоўскім канале.
Чытайце таксама: «Работает группа “Лесоповал”»: брестчане шутят над новой серией фото бобровой «стройки» на экотропе в Бресте
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: