Жыхар Віцебска Андрэй здзівіўся кошту на хлеб мясцовай вытворчасці. Мужчына заўважыў, што ён істотна вырас, і нават параўнаў яго з цаной на бензін. Сваімі назіраннямі ён падзяліўся ў TikTok.
Чытайце таксама: «Гэта проста не сезон»: у «Грошыку» айчынныя агуркі апынуліся даражэйшымі за імпартны манга
«Я прапусціў, калі гэта ў нас хлеб пачаў каштаваць за палову бохана 2.60 беларускіх рублёў, а за палову батона — 1.70? Крыху раней палова каштавала нібыта менш за 2 рублі, а зараз ужо амаль 3. Калі гэта адбылося? Што адбылося?», — дзеліцца аўтар роліка.
@andrei_sibir_tiktok_hits ✅ В БЕЛАРУСИ ХЛЕБ ПО ЦЕНЕ БЕНЗИНА 😡 #андрейсибирь #хлеб #бензин #цены #продукты ♬ оригинальный звук — Andrei_Sibir_TikTok_Hits
Такі кошт на прадукт першай неабходнасці мужчына заўважыў у сеткавай краме «Суседзі». «Старадаўні віцебскі хлеб» за 480 гр. меў цану 2.58 бел. руб. Падобны кошт Андрэй заўважыў і ў іншых крамах — у гандлёвым цэнтры «Greentime».

У каментарах пад ролікам віцеблянін адзначыў, што рэальная маса прадукту часта не адпавядае заяўленай на ўпакоўцы тавару і бывае куды меншай. Таксама ён дадаў, што заўсёды купляе толькі палову хлебу, бо на наступны дзень пасля куплі «мяккасць хлеба змяняецца сухасцю».
Самі віцебляне пагадзіліся з аўтарам відэа. Адзін карыстальнік напісаў, што «не ведае, як пацягне такое чатыры разы на месяц». Звярнулі ўвагу беларусы і на тое, што разам з павышэннем коштаў на базавы прадукт, «заробкі не растуць».
Нагадаем, што па дадзеных Белстата, у студзені-снежні 2025 года інфляцыя ў краіне склала 6,8%. У снежні, у параўнанні з лістападам, індэкс спажывецкіх коштаў вырас на 0, 3%. Гэта адбілася і на айчынных прадуктах.
Найбольшы ўклад у інфляцыю ўнеслі харчовыя тавары. У гадавым выражэнні кошты на прадукты павялічыліся на 9,0%, а за месяц — на 0,4%. Паслугі таксама працягнулі даражэць: рост склаў 7, 2% за год і 0, 3% за месяц. Нехарчовыя тавары дадавалі ў кошце прыкметна павольней — на 3, 1% за год і на 0, 2% за месяц.
Чытайце таксама: Беларуска параўнала кошт у «Грошыку» і «Еўраопце»: вынік моцна яе здзівіў
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: