бюджетники, РБ, добраўпарадкаванне

У Брэсцкай вобласці плануецца валанцёрская акцыя, але з дапамогай «бюджэтнікаў»

10.10.2025 15:12 Ілюстратыўнае фота. Згенеравана з дапамогай ШІ ChatGPT. Источник фото

У Беларусі пройдзе экалагічная акцыя «Дай дрэву новае жыццё». Хоць яна абвешчана дабраахвотнай, асноўнымі ўдзельнікамі зноў стануць «бюджэтнікі».
Читайте BGmedia в:

Па ўсёй Беларусі з 11 па 31 кастрычніка будуць праводзіць экалагічную акцыю «Дай дрэву новае жыццё». Яе прысвячаюць Году добраўпарадкавання ў краіне.

Чытайце таксама: Чаму дазволілі паляваць на жывёлаў з Чырвонай кнігі? Экспертка патлумачыла

У Брэсцкай вобласці падчас акцыі плануюць пасадзіць больш за мільён маладых дрэўцаў. Асаблівую ўвагу збіраюцца ўдзяліць ветравальна-бураломным участкам.

Як паведамляюць у дзяржаўных медыя, акцыя будзе дабраахвотная. Але пры гэтым адзначаюць, што прымаць удзел у ёй, як чакаецца, будзе каля пяці тыс. жыхароў Брэсцкай вобласці. Цалкам магчыма, што лічбы «валанцёраў» ужо запісалі загаддзя. Аб гэтым сведчыць вопыт ранейшых акцый.

Роўна год таму, 11 кастрычніка, першы этап «Дай лесу новае жыццё» адкрылі з удзелам Лукашэнкі. Кампанія праводзілася ўжо не аднойчы. Як кажуць на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, за ўвесь час у ёй прынялі ўдзел «дзясяткі тысяч беларусаў».

Пры гэтым можна заўважыць з мінулых справаздач у рэгіянальных «весніках», што добрую частку ўдзельнікаў мерапрыемства складалі супрацоўнікі дзяржпрадпрыемстваў. Так, напрыклад, у Рэчыцкім раёне ў экалагічнай акцыі прымалі ўдзел прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. А ў Наваполацку — прадстаўнікі мясцовага гарвыканкаму, гарадскога савету дэпутатаў, пракуратуры, грамадскія работнікі і члены рэспубліканскій партый.

У рэгіянальнай прэсе сярод дабраахвотнікаў падобных мерапрыемстваў часцей за ўсё паказвалі «бюджэтнікаў», і вельмі рэдка — іншых людзей. Атрымліваецца, што «валанцёрскі» рух у рэгіёнах цалкам трымаецца на плячах тых, каго лёгка папрасіць. Пакуль сапраўдныя валанцёры, відаць, дзесьці занятыя.

Чытайце таксама: «Деревья больным видом не украшали сквер»: как пропаганда оправдывает косяки власти

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: