Па Інтэрнэце разляцеўся відэаролік, як школьнікі б’юць дзяўчыну ў яе ж кватэры. Пазней стала вядома, што гэта вучні адной з брэсцкіх школ, якія прыйшлі да аднакласніцы дадому, каб «пакараць» за парушэнне правілаў гульні.
Чытайце таксама: В Пинском районе мужчина во время ссоры с женой сделал кое-что «демонстративно» и умер
За дзень да гэтага дзеці бавілі час у доме ў аднакласніцы. Яны гралі ў гульню, за парушэнне правілаў якой трэба было ўдарыць па твары. Аднакласніца парушыла правілы гульні. А на наступны дзень перад заняткамі кампанія з сямі падлеткаў прыйшлі да яе дому, каб «пакараць» за гэта. Усё гэта непаўнагадовыя здымалі на відэа.
Відэа пабачылі супрацоўнікі праваахоўных органаў праз маніторынг Інтэрнэт-рэсурсаў. Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка ў рамках крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, пасля заканчэння якой дзеянням непаўналетніх будзе дадзена прававая ацэнка.
Будзе разглядацца пытанне аб правядзенні ў адносінах да непаўналетніх індывідуальнай прафілактычнай работы. Аб гэтым паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Што сказалі ва УУС?
Таксама ў звароце да грамадзян папярэдзілі, каб яны звярталі ўвагу на інтарэсы сваіх дзяцей, цікавіліся іх жыццём, кантралявалі, з кім яны маюць зносіны, у тым ліку ў інтэрнэце. Каб дзіця не стала ахвярай злачынства і само не было ўцягнута ў супрацьпраўныя дзеянні, неабходна ведаць, як, дзе і з кім яно праводзіць вольны час. Бо крымінальная адказнасць за хуліганства, як і адміністрацыйная адказнасць за дробнае хуліганства, наступае ўжо з 14 гадоў.
Чытайце таксама: Жители дома в центре Бреста пожаловались на спил деревьев под окнами. Рассказываем, кто это мог сделать
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: