На фоне экстрэмальнай спякоты ў Беларусі працягваюць узмацняць меры пажарнай бяспекі.
Чытайце таксама: В Беловежской пуще начали слабеть вековые дубы. Ученые объяснили, что происходит с древними лесами
Паводле інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, поўная забарона на наведванне лясоў цяпер дзейнічае ў пяці раёнах Брэсцкай вобласці. Гаворка ідзе пра Івацэвіцкі, Бярозаўскі, Кобрынскі, Жабінкаўскі і Брэсцкі раёны.
Пры такім рэжыме забаронена не толькі заязджаць у лес на аўтамабілі, але і наведваць яго пешшу.
У большасці раёнаў дзейнічаюць абмежаванні
Яшчэ ў 99 раёнах Беларусі ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў.
У гэтых выпадках дазваляецца пешы адпачынак, збор ягад і грыбоў, аднак забаронена ўязджаць у лясныя масівы на транспарце і разводзіць вогнішчы. Без якіх-небудзь абмежаванняў пакуль можна наведваць толькі 14 раёнаў краіны.
У Магілёўскай вобласці гэта Краснапольскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі, Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Чэрыкаўскі і Крычаўскі раёны.
У Віцебскай вобласці адкрытыя для наведвання Докшыцкі, Глыбоцкі, Шаркаўшчынскі, Полацкі, Мёрскі, Браслаўскі і Верхнядзвінскі раёны.
Брэсцкая вобласць апынулася ў эпіцэнтры спякоты
Высокія тэмпературы сталі галоўнай прычынай узмацнення абмежаванняў.
Паводле даных Белгідрамета, 28 чэрвеня тэмпература паветра ў Беларусі павінна была складаць ад +26 °C на паўночным усходзе да +38 °C на захадзе краіны. Сіноптыкі таксама прагназавалі малавоблачнае надвор’е без істотных ападкаў.
Ужо 29 чэрвеня гэтыя прагнозы пацвердзіліся.

Па стане на 12:50 самай гарачай кропкай Беларусі стала Маларыта, дзе тэрмометры паказалі +38 °C.
Высокія тэмпературы таксама былі зафіксаваныя ў іншых гарадах Брэсцкай вобласці:
- Пінск — +37,6 °C;
- Драгічын — +37,3 °C;
- Кобрын — +37,3 °C;
- Брэст — +37,0 °C.
Нават у самым прахалодным на той момант пункце краіны — Касцюковічах — паветра прагрэлася да +25,1 °C.
Сёння адзін клік ці падабайка могуць каштаваць занадта дорага. Гісторыя вашага браўзэра не павінна быць падставай для пераследу. BGlobal VPN. цалкам шыфруе ваш трафік. Заставайцеся ў бяспецы.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
Да гістарычнага рэкорду заставалася менш за градус
Анамальная спякота амаль дасягнула нацыянальнага рэкорду.
Абсалютны максімум тэмпературы паветра за ўсю гісторыю метэаназіранняў у Беларусі складае +38,9 °C. Ён быў зафіксаваны 8 жніўня 2010 года ў Гомелі.
Як вынікае з апошніх дадзеных, тэмпература ў Маларыце адставала ад гістарычнага рэкорду менш чым на адзін градус, хоць на календары яшчэ толькі канец чэрвеня.
Па стане на 29.06.2026 14:20, у Беларусі зафіксаваны новы тэмпературны рэкорд. У Пінску слупкі тэрмометраў пераадолелі адзнаку ў 39.4 градуса.
Спецыялісты нагадваюць, што ў такіх умовах рэзка ўзрастае рызыка ўзнікнення лясных пажараў. Таму перад паездкай у лес варта абавязкова праверыць актуальныя абмежаванні на карце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Чытайце таксама: Ці варта беларусам хвалявацца праз змены клімату? Адказвае эколаг
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: